Пад гарою

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
(З народнай песні)

                      Піліпу Пестраку

Пад гарою, дзе бур'ян,
Паміраў казак ад ран:
— Скажы, маці, хто мяне
Будзе ў цёмным бур'яне
Даглядаць і абымаць,
Боль ад сэрца адымаць?

Адказаў сівы арол:
— Абымацьме цябе дол,
Буду я, арол сівы,
Пасярод глухой травы
Даглядаць і вартаваць,
Боль ад сэрца адымаць,
Твае раны вартаваць,
Твае вочкі выбіраць,
Цалаваці твае губкі,
Выбіваці твае зубкі.