Чужой любві я не зайздрошчу...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Чужой любві я не зайздрошчу,
Тут са сваёю нелады:
Я ў сэрцы ёй даю жылплошчу,
Ды ў ім утульна не заўжды.

Няўжо мой дар не пажаданы
I не прызнаны, сапраўды?
Тады бывай, бывай тады!
Любоў — не райскія сады,
Любоў — не дом падараваны,
Любоў — бяздомнік, прапісаны
У верным сэрцы назаўжды.