Людское сумленне за грошы...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Людское сумленне за грошы
Купілі — прыстойны тавар.
Цяпер яно беднасці можа
З пагардаю глянуць у твар,
Зрабіцца паважным, вяльможным,
Пашану і славу набыць...
Адно яно толькі не можа —
Сумленнем някупленым быць.