Калі заслужаная слава...
Tagged:
Калі заслужаная слава
Сваіх гасцей склікае ў дом,
Яна дае сумленню права
Пабегчы ў краму за віном.
А незаслужаная слава
На покуці з гасцямі п'е,
Само сумленне мае права
Віном пагрэбаваць яе.