Я гіну ад бяздзейнасці не месяц...

Tagged:  
Сярэдняя: 5 (1 голас)
Я гіну ад бяздзейнасці не месяц,
Не два, не тры.
                          Як быццам хто закляў!
Я сам сябе гатоў хутчэй павесіць,
Чым існаваць для непатрэбных спраў.

Запал прапаў, —
                              я сэрцам разумею,
Яго мне не пазычаць лекары.
Я вар'яцею, трацячы надзею,
I не чакаю лепшае пары.

Яна сама прыходзіць, як здароўе.
З крыніц сваіх і жыватворчых рэк
Прыносіць мне шаснаццацірадкоўе,
Шаснаццаць кропель цудадзейных лек:

Шаснаццаць сцежак на лістку паперы,
Як спраў спрацяг, якія я люблю,
Шаснаццаць крокаў,
                                   каб ісці наперад,
Шаснаццаць рук,
                              каб абдымаць зямлю.