Маёй рукой пасаджанай бярозе...

Tagged:  
Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Маёй рукой пасаджанай бярозе
Гадоў якіх праз сорак, сорак пяць
Не пры глухой дарозе красаваць,
А ў будучага веку на парозе.

Каля яе патомак малады,
Старым гасцінцам едучы здалёку,
Прыпыніцца, перачакае спёку,
З ракі матору прынясе вады.

Не ўспомніць ён тады ні пра дамоўку
Забытую маю, ні пра мяне,
Але ў цяньку згадаць не праміне
З удзячнасцю пра рукі і рыдлёўку,

Што гэта дрэва не вятрам на здзек
Тут пасадзілі, не для ўцехі ўласнай —
Пераняслі яго, для долі яснай,
Не з лесу ў поле —
                                  з веку ў новы век.