Галубкі

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Не сустрэліся ні разу мы з табою за вайну,
А твае лісты з маімі стрэчу мелі не адну.
Кожны раз на паўдарозе сустракаюцца яны:
На вайну твой ліст імкнецца, мой спяшаецца з вайны.

Праз дажджы ляцяць, праз буры,
Быццам тыя галубкі,
Не залежацца на пошце
Нецярплівыя радкі.
Толькі кінь лісток у скрыню,
Ён сваёй дарозе рад,
Дойдзе, знойдзе, не загіне,
Жыў бы толькі адрасат.

Так да нас лісты прывыклі, хоць без адраса пусці.
Усё роўна ліст, як голуб, — не саб'еш яго з пуці.
Так ім любы пуцявіны,
Што да нас з табой вядуць,
Быццам зерні за навіны
З нашых рук яны клююць.