Салдатаў веку, што па грозных цэлях...

Tagged:  
Сярэдняя: 4.5 (14 галасоў)

Салдатаў веку, што па грозных цэлях
Вядуць агонь з траншэй перадавых,
Ужо не забіваюць на дуэлях
Забойцы каранованыя іх.

Аб паядынку не папераджае
Іх, як калісьці, секундант маны,
Ланцуг — яго вялікасць — іх знішчае,
Душу ад цела вее бог вайны.

Хваробай вокамгненнаю — інфарктам
Расстрэльваюць кароткае жыццё,
I незлічоных страт агульным актам
Спяшаюцца спісаць у небыццё.

Але, сярод ахвяраў незлічоных
Не спісаныя памяццю жывых,
Яны агонь вядуць па цэлях чорных
З магіл сваіх! З траншэй перадавых!