На пасадзе цяжкой
Tagged:
На пасадзе цяжкой
Я працую, рабоце адданы,
Не для славы сваёй,
Не для срэбра і не для пашаны.
Легкадумная слава —
Туман летуцення пустога —
Зранку днюе ў мяне,
А пад вечар начуе ў другога.
Срэбра ззяе раскошай,
I сыта яно і адзета,
Толькі бедна натхненнем —
Адзіным багаццем паэта.
Я не супраць пашаны,
Працую, рабоце адданы,
На пасадзе цяжкой,
I не трэба мне большай пашаны.